У Мінску затрыманы рэдактар realt.by Уладзіслаў Кулецкі
Мінск, 15 лістапада. У Мінску затрыманы рэдактар realt.by Уладзіслаў Кулецкі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Яго даставілі ў Ленінскае РУУС.
У Пінску (Брэсцкая вобласць) затрыманы журналіст Андрэй Якімуш.
Такім чынам, сёння ў Мінску, Гродне, Віцебску і Пінску падчас акцый пратэсту затрымана 15 журналістаў. Так, у сталіцы затрыманыя журналісты БелаПАН Андрэй Шаўлюга і Юлія Коцкая, карэспандэнт Tribuna.com Аляксандр Івулін, фатограф Яўген Атцецкі, фотажурналіст "Нашай Нівы" Аляксандра Піліповіч-Сушчыц, журналістка Таццяна Гаўрыльчык.
У Гродне затрымалі карэспандэнта Hrodna.life Андрэя Ломава, фатографа Яўгена Бузука, журналіста autogrodno.by Міхаіла Кунцэвіча.
У Віцебску затрыманыя фотажурналіст tut.by і "Народнай Волі" Алесь Пілецкі і журналіст Ігар Мацвееў.
У раёне станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску былі затрыманыя карэспандэнты ТАСС Юрый Шамшур і БелТА Андрэй Пакумейка. Пасля праверкі дакументаў іх адпусцілі.