15.11.2020 16:45 Палітыка, Грамадства
Сілавікі зачысцілі "плошчу Перамен"
Мінск, 15 лістапада. Блізу 16.30 сілавікі зачысцілі "плошчу Перамен" у Мінску ад абаронцаў народнага мемарыяла загінулага Рамана Бандарэнкі. Многія затрыманыя.
Зараз ідзе знішчэнне мемарыяла: зрываюць сцягі, плакаты, прыбіраюць палаткі. Кветкі пакуль не чапаюць.
На месцы падзей заўважаны камандзір сталічнага АМАПа Дзмітрый Балаба.