Метрапалітэн паведаміў пра аднаўленне працы зачыненых станцый
Мінск, 15 лістапада. Мінскі метрапалітэн паведаміў пра аднаўленне працы з 16.55 усіх зачыненых станцый.
З 10.35 "у мэтах бяспекі пасажыраў" былі зачыненыя 14 станцый: тры станцыі першай лініі ("Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі", "Плошча Якуба Коласа"), сем станцый другой лініі ("Купалаўская", "Няміга", "Фрунзенская", "Маладзёжная", "Пушкінская", "Спартыўная", "Кунцаўшчына") і ўсе чатыры станцыі трэцяй лініі ("Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная плошча"). Акрамя таго, быў зачынены адзін з двух уваходаў на станцыю "Плошча Леніна" (з боку плошчы Незалежнасці).
Метрапалітэн па нядзелях традыцыйна зачыняе частку станцый у сувязі з акцыямі пратэсту. Сёння асноўныя падзеі разгарнуліся каля станцыі метро "Пушкінская".