Прадстаўнік БПЦ асудзіў знішчэнне народнага мемарыяла Рамана Бандарэнкі
Мінск, 15 лістапада. Старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" асудзіў сённяшняе знішчэнне сілавікамі мемарыяла Рамана Бандарэнкі ў двары на вуліцы Чарвякова ў Мінску ("плошча Перамен").
"Не разумею, навошта гэты здзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае зневажанне лампад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары яго дома, уздоўж дарог?.. У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне — яны ўзгодненыя? З кім?" — напісаў Лепін.