Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/15/ru_1068129_587474/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2021 01:21
15.11.2020 21:17 Палітыка, Грамадства

Затрыманыя карэспандэнткі тэлеканала "Белсат" Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова

Мінск, 15 лістапада. Тэлеканал "Белсат" паведаміў пра затрыманне сваіх карэспандэнтак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай. Яны вялі прамую трансляцыю з "плошчы Перамен", якую сёння сілавікі зачышчалі ад людзей, што сабраліся ля народнага мемарыяла памерлага 12 лістапада ў выніку збівання актывіста Рамана Бандарэнкі.

Журналісткі вялі здымку з кватэры на адным з верхніх паверхаў прылеглага да "плошчы Перамен" жылога дома.

Згодна са звесткамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, падчас сённяшніх акцый было затрымана 23 журналісты. Пяць з іх вызваленыя: Юрый Шамшур (ТАСС, Расія), Таццяна Ільясава (МИА Россия сегодня), Святлана Саўко (Интерфакс-Запад), Андрэй Пакумейка (БелТА) і Шура Піліповіч-Сушчыц (nashaniva.by).

У спісе затрыманых таксама Вячаслаў Федарэнкаў са спартыўнай газеты "Прессбол", аднак ён уключаны туды памылкова. Журналіст паведаміў, што знаходзіцца на волі.

Згодна са звесткамі праваабаронцаў на 21.05, усяго затрымана не менш за 849 чалавек, паводле даных валанцёрскага тэлеграм-канала "Спісы затрыманых" — не менш за 1.319.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239