Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/16/ru_1068186_123/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 16:26
16.11.2020 14:00 Палітыка, Грамадства

Станцыя метро "Плошча Леніна" зачыненая, плошча Незалежнасці, дзе плануюць сабрацца ўдзельнікі Маршу жалобы, ачэпленая сілавікамі

Мінск, 16 лістапада. Станцыя метро "Плошча Леніна" зачыненая для пасадкі і высадкі пасажыраў. Цягнікі ідуць без прыпынку.

Станцыя зачынілася незадоўга да пачатку чарговай акцыі пратэсту пенсіянераў — Маршу жалобы і акцыі салідарнасці медыкаў "Белы шчыт". "Пенсіянеры Беларусі выходзяць сёння ўшанаваць памяць усіх нявінна забітых! Ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі! Рукі прэч ад мірных грамадзян!" — гаворыцца ў анонсе маршу.

Збор удзельнікаў маршу абвешчаны каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. За гадзіну да гэтага плошча была ачэпленая сілавікамі і абнесеная металічнымі турнікетамі.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239