Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/20/ru_1068856/
Дата раздрукоўкі: 29.11.2020 13:22
20.11.2020 23:05 Грамадства

З атручэннем шпіталізавана 18 навучэнцаў мінскай школы № 61

Мінск, 20 лістапада. Колькасць шпіталізаваных з атручэннем навучэнцаў Мінскай сярэдняй школы № 61 узрасла з 16 да 18, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на 21.25 у бальніцу звярнулася 20 дзяцей, двое з іх пасля агляду і кансультацыі адпушчаныя дадому. "Усіх дзяцей агледзелі спецыялісты бальніцы і кафедраў дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ і БелМАПА. Кансіліум спецыялістаў усё яшчэ працуе ў бальніцы, аказваючы медыцынскую дапамогу тым, каму яна патрэбная", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінгарвыканкама, пасля абеду ў школе некаторых дзяцей пачало ванітаваць, у іх з`явілася дыярэя. "Ім выклікалі брыгады хуткай дапамогі. Пацярпелі ў асноўным навучэнцы 5—9-х класаў. Аднак ёсць адзінкавыя выпадкі і сярод старэйшых", — гаворыцца ў паведамленні.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран адзначыў, што крыніцу магчымага заражэння дзяцей усталёўваюць падчас эпідэміялагічнага расследавання лекары Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Адзначаецца, што бачных парушэнняў у працы харчаблока не выяўлена. Узятыя пробы для лабараторных даследаванняў. Вынікі павінны быць гатовыя заўтра.

Школа размешчаная на вуліцы Кірылы Тураўскага, 5, непадалёк ад станцыі метро "Усход".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239