Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/22/ru_1068933_123/
Дата раздрукоўкі: 06.12.2020 03:39
22.11.2020 15:41 Палітыка, Грамадства

Сілавікі працягваюць затрымліваць удзельнікаў нядзельнага Маршу супраць фашызму

Мінск, 22 лістапада. Сілавікі працягваюць затрымліваць удзельнікаў нядзельнага Маршу супраць фашызму.

У спісе затрыманых spring96.org на гэтую гадзіну 78 чалавек, у асноўным жыхары сталіцы. Таксама ў ліку затрыманых жыхары Гродна, Заслаўя, Наваполацка і Пінска (па адным затрыманым у кожным з гарадоў).

Сёння ў Беларусі праходзіць чарговая нядзельная акцыя прыхільнікаў пераменаў — Марш супраць фашызму. Гэта ўжо пятнаццаты марш пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Акцыя праходзіць у новым фармаце — на гэты раз людзі збіраліся ў групы і калоны непасрэдна ў сваіх дварах і раёнах.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239