Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/22/ru_1068936_123/
Дата раздрукоўкі: 06.12.2020 05:01
22.11.2020 16:14 Палітыка, Грамадства

У Мінску зноў запрацаваў мабільны інтэрнэт, наземны транспарт пачаў прыпыняцца на праспекце Незалежнасці

Мінск, 22 лістапада. У Мінску зноў запрацаваў мабільны інтэрнэт, наземны транспарт пачаў спыняцца на праспекце Незалежнасці.

Як паведамлялася, услед за закрыццём станцый мінскага метро наземны грамадскі транспарт адмяніў прыпынкі на значным адрэзку праспекта Незалежнасці — ад прыпынку "Інстытут Культуры" да вуліцы Янкі Купалы ў абодвух напрамках.

Мабільны інтэрнэт працаваў з перабоямі яшчэ раніцай, а затым быў адключаны каля поўдня.

Сёння ў Беларусі праходзіць чарговая нядзельная акцыя прыхільнікаў перамен — Марш супраць фашызму. Гэта ўжо пятнаццаты марш пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Акцыя праходзіць у новым фармаце — людзі сабраліся ў групы і калоны ў сваіх дварах і раёнах. Паведамленні і фотасведчанні пра групы і калоны людзей паступаюць з большасці раёнаў сталіцы, у ліку якіх Уручча, Малінаўка, Сухарава, Каменная Горка, Чыжоўка, Грушаўка, Зялёны Луг, Серабранка, Лебядзіны, Бараўляны і іншыя.

Сілавікі, паводле дадзеных праваабаронцаў, затрымалі на гэтую гадзіну каля 100 чалавек. Спіс іх імёнаў і прозвішчаў публікуе spring96.org. У асноўным гэта жыхары сталіцы. Таксама ў ліку затрыманых жыхары Гродна, Заслаўя, Наваполацка і Пінска (па адным затрыманым у кожным з гарадоў).

Відавочцы паведамлялі ў сацсетках і тэлеграм-каналах аб ужыванні сілавікамі спецсродкаў каля метро "Каменная Горка", у Малінаўцы, Масюкоўшчыне (тут былі чуваць стрэлы).

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239