Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/22/ru_1068941/
Дата раздрукоўкі: 06.12.2020 04:44
22.11.2020 16:44 Грамадства, Палітыка

У Мінску ў поўным аб`ёме адноўленая праца метрапалітэна і мабільнага інтэрнэту

Мінск, 22 лістапада. У Мінску пасля завяршэння асноўных нядзельных акцый пратэсту ў поўным аб`ёме адноўленая праца метрапалітэна (у 16.10) і мабільнага інтэрнэту (у 16.00).

Метрапалітэн "з мэтай забеспячэння бяспекі пасажыраў" у 11.55 закрыў 10 станцый: "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі", "Плошча Якуба Коласа" (першая лінія), "Няміга", "Купалаўская" (другая), "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная плошча" (уся трэцяя).

У 13.20 была зачыненая канчатковая станцыя другой лініі "Каменная Горка". У гэты час каля яе сілавікі спрабавалі разагнаць пратэстоўцаў з ужываннем спецсродкаў. Па гэтай жа прычыне ў 13.50 зачынілі станцыю першай лініі "Пятроўшчына".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239