Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/01/05/ru_1073398_123/
Дата раздрукоўкі: 25.01.2021 20:34
05.01.2021 14:46 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка абвясціў гэты год Годам народнага адзінства "не для таго, каб штосьці камусьці паказаць"

Мінск, 5 студзеня. Падчас наведвання холдынга "Гарызонт" у Мінску 5 студзеня Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму падпісаў указ пра абвяшчэнне 2021 года Годам народнага адзінства.

"Я проста хачу пацвердзіць, што я гэта рабіў не для таго, каб штосьці камусьці паказаць, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Хоць і ў гэтым, напэўна, ёсць сэнс, каб людзі разумелі, што я не вораг уласнаму народу і самому сабе перш за ўсё".

"Я хачу, каб у краіне было ціха і спакойна. Напэўна, вы і самі гэтага хочаце. Калі вам не падабаецца цяперашні прэзідэнт, то толькі выбары могуць вырашыць гэтае пытанне — толькі выбары. Я гэта кажу, як бы камусьці ні не падабалася", — заявіў Лукашэнка.

"Вы, асабліва ў Мінску, павінны разумець, што акрамя Мінска ў нас Беларусь. Кажуць, маленькая. Яна вялікая! Так, вы (моладзь. — заўв. прэс-службы.) — будучыня. Мы сыдзем, вам потым берагчы гэтую краіну. Вы — будучыня. Але выбары — гэта ж калі і ў маладога чалавека (18 і вышэй гадоў), і ў старога — бюлетэні аднолькавыя", — дадаў ён.

Лукашэнка заклікаў не парушаць закон і кожнаму займацца сваёй справай. Кажучы пра тых, каго не задавальняе цяперашняя ўлада, ён сказаў: "Няхай гэта меншасць, але гэта мае людзі, як бы ні пафасна гучала". "Калі хтосьці аблудны быў, я таксама хачу, каб яны пачулі: іншага кавалка зямлі ў нас не будзе. І не забывайце, мы (вось гэта імгненне найважнейшае) можам страціць усё. Незваротна. Мы ўжо ніколі не вернемся да гэтага", — заявіў ён.

Нагадаем, у навагоднім звароце да народа Лукашэнка прапанаваў "перагарнуць старонку пройдзенага" і абвясціць 2021-шы "Годам народнага адзінства". 4 студзеня ён падпісаў адпаведны ўказ — першы ў новым годзе. "Гэтае рашэнне прынятае з мэтай кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны", — адзначалася ў каментары прэс-службы Лукашэнкі.

БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239