Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/01/08/ru_1073640_1073641/
Дата раздрукоўкі: 25.01.2021 20:47
08.01.2021 11:30 Палітыка, Грамадства

Праваабаронцы: з 9 жніўня па 31 снежня затрымана больш за 25 тыс. чалавек

Мінск, 8 студзеня. З 9 жніўня, дня прэзідэнцкіх выбараў, да 31 снежня 2020 года на акцыях пратэсту ў Беларусі затрымана не менш за 25.326 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.

Выкарыстоўваючы ўсе крыніцы інфармацыі, пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў справаздачу, згодна з якой агульная колькасць затрыманняў склала 26.577. Было затрымана не менш за 170 непаўналетніх і не менш чым 295 грамадзян, якім больш за 60 гадоў.

Найбольшая колькасць затрыманых ва ўзросце ад 19 да 40 гадоў — больш за 10.500 (вядомыя звесткі пра ўзрост 14.242 чалавек).

Суды вынеслі не менш як 6.886 пастаноў аб адміністрацыйным арышце і 3.889 пастаноў аб штрафах (у асноўным па артыкулах 23.34 і 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Папярэджанне вынесена "толькі ў 87 выпадках", спынена не больш за 20 спраў.

Агульная колькасць сутак адміністрацыйнага арышту дасягнула 83.006, базавых велічынь штрафу — 66.663, або 1.799.901 рубель (у 2020 годзе 1 б.в. = 27 рублёў).

Часцей за ўсё затрыманых арыштоўвалі на 15 сутак (2.230 пастаноў), а штрафавалі на 10, 20 і 30 б.в. (797, 692 і 634 пастановы адпаведна).

Збіта не менш за 381 чалавека, шпіталізавана 482, не менш за 10 чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні, пяць чалавек забіта.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239