Журналіст Андрэй Аляксандраў падазраецца ў дачыненні да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
Мінск, 13 студзеня. Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў затрыманы ў якасці падазраванага паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская.
"Згаданы грамадзянін затрыманы ў сувязі з усталяваннем дачынення да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што адбыліся на тэрыторыі Мінска. Гэта артыкул 342 КК. У сапраўдны момант яго статус — падазраваны", — сказала яна.
Аляксандраў перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня каля 14.00. Амаль суткі родныя і калегі не ведалі пра яго месцазнаходжанне. 13 студзеня, пасля таго як дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў адправіўся ў міліцыю пісаць заяву аб знікненні чалавека, высветлілася, што Аляксандраў знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС Мінска.
Абставіны затрымання журналіста невядомыя. Разам з ім была затрыманая ягоная дзяўчына, яна зараз знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Адвакат Аляксандрава Вольга Карпушонак пазней паведаміла БелаПАН, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы, распачатай УСК па Мінску. Пра якую справу ідзе гаворка і ў якім статусе знаходзіцца затрыманы, яна не ўдакладніла, бо дала падпіску пра неразгалошванне.