Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/01/20/ru_1075049_1075050/
Дата раздрукоўкі: 13.04.2021 18:44
20.01.2021 17:58 Эканоміка, Грамадства

"Белнафтахім" зноў будзе на капейку павышаць цэны на аўтамабільнае паліва

Мінск, 20 студзеня. Упершыню пасля 27 кастрычніка 2020 года ў Беларусі павышаюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва — традыцыйна на адну капейку. Мяркуючы па паведамленні канцэрна "Белнафтахім", праз тыдзень паліва падаражэе на капейку яшчэ раз.

З 21 студзеня 2021 года рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС складуць: АІ-92-К5-Еўра — 1,71 рубля за літр, АІ-95-К5-Еўра — 1,81 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,03 рубля, ДП — 1,81 рубля за літр.

"У студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара ЗША за бараль і ўзрасла ў параўнанні са снежаньскім узроўнем каціровак на 9%, у параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года — на 30%. З улікам змены знешніх фактараў у студзені гэтага года кошт нафты, якая закупляецца беларускімі НПЗ, узрос да снежня на 11%", — адзначае "Белнафтахім".

"У мэтах забеспячэння ўстойлівай працы НПЗ і недапушчэння рэзкіх ваганняў кошту паліва на ўнутраным рынку" канцэрн вырашыў "у студзені працягнуць цэнавую стратэгію па індэксацыі ўзроўню гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты штотыдзень не больш чым на 1 капейку".

"Цэны ў рэспубліцы застаюцца на 22—51% ніжэйшымі, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах, і вышэйшымі, чым рознічныя цэны Расійскай Федэрацыі, на 8—10%", — падкрэслівае "Белнафтахім".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239