19.02.2021 12:01 Відэа, Грамадства
Павел Сарокін расказаў пра пачатак судовага працэсу над яго братам урачом Арцёмам Сарокіным
Павел Сарокін падзяліўся ўражаннямі аб пачатку суда над братам Арцёмам Сарокіным.
Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзіць у закрытым рэжыме крымінальную справу журналісткі партала tut.by Кацярыны Барысевіч і анестэзіёлага-рэаніматолага сталічнай бальніцы хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна. Такое рашэнне 19 лютага прыняла суддзя Святлана Бандарэнка на падставе хадайніцтва абвінавачання.