Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/02/19/by_media_sudboris_f/
Дата раздрукоўкі: 02.03.2021 17:36
19.02.2021 11:33 Фота

Пачатак працэсу па справе Барысевіч і Сарокіна

    Паглядзець Паглядзець

Суд Маскоўскага раёна Мінска будзе разглядаць у закрытым рэжыме крымінальную справу журналісткі партала tut.by Кацярыны Барысевіч і анестэзіёлага-рэаніматолага сталічнай бальніцы хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна. Такое рашэнне прыняла суддзя Святлана Бандарэнка на падставе хадайніцтва абвінавачання.

Разгляд справы пачаўся раніцай 19 лютага ў судзе Маскоўскага раёна. У залу пусцілі адвакатаў, сваякоў, акрэдытаваных журналістаў беларускіх дзяржаўных і расійскіх СМІ, прадстаўнікоў дыпкорпусу. Усяго ў зале прысутнічала 30 чалавек.

На судовае пасяджэнне таксама прыйшла маці загінулага мінчаніна Рамана Бандарэнкі Алена Бандарэнка.

Адвакат Сарокіна — Вольга Бацюк, абаронцы Барысевіч — Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук.

Пракурор Людміла Іваненка выступіла супраць фота- і відэаздымкі, адвакаты супраць яе правядзення не пярэчылі. Суд забараніў здымку.

Фота Вольгі Шукайлы, Таццяны Каравянковай, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239