Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/02/22/eu_1078745_123/
Дата раздрукоўкі: 02.03.2021 17:03
22.02.2021 20:24 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

ЕС "разглядае магчымасць" прыняцця новых санкцый у дачыненні да беларускіх улад

Мінск, 22 лютага. Еўрасаюз разглядае магчымасць прыняцця далейшых санкцый у дачыненні да беларускіх улад, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін ЕС, якое адбылося 22 лютага ў Бруселі.

"У Беларусі працягваецца ўзмацненне рэпрэсій, працягваецца пераслед людзей і грамадзянскай супольнасці, — сказаў Барэль. — Мы разглядаем магчымасць прыняцця далейшых санкцый, а тым часам мы працягнем падтрымку беларускага народа ў яго законным імкненні да дэмакратыі, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і ўводзячы санкцыі супраць тых, хто адмаўляе асноўныя палітычныя правы".

Увосень ЕС увёў тры пакеты санкцый у дачыненні да асоб, датычных, на яго думку, да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і пераследу іншадумцаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239