У судзе Маскоўскага раёна Мінска Аляксандра Патрасаева выступіла з апошнім словам
У судзе Маскоўскага раёна Мінска праходзіць працэс па справе Аляксандры Патрасаевай. Яе судзяць за ўдзел у масавых беспарадках 10 жніўня 2020 года ў раёне сталічнага ўніверсама "Рыга".
Паводле версіі следства, у ноч з 10 на 11 жніўня і ў іншыя дні Патрасаева прыняла актыўны ўдзел у масавых беспарадках у Мінску. Ёй выстаўленае абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 КК.
У рамках крымінальнай справы дзяўчыну затрымалі ў кастрычніку 2020 года. Патрасаева віну не прызнае. Сёння яна выступіла з апошнім словам.
Вынясенне прысуду прызначанае на 14.00 7 красавіка.