Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/04/07/by_media_potr_prig/
Дата раздрукоўкі: 12.05.2021 14:20
07.04.2021 15:02 Фота

Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прыгавор Аляксандры Патрасаевай

    Паглядзець Паглядзець

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разгледзелі справу Аляксандры Патрасаевай і прызначылі пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Патрасаеву судзілі за ўдзел у масавых беспарадках 10 жніўня 2020 года ў раёне сталічнага ўніверсама "Рыга".

Паводле версіі следства, у ноч з 10 на 11 жніўня і ў іншыя дні Патрасаева прыняла актыўны ўдзел у масавых беспарадках у Мінску. Ёй выстаўленае абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 КК.

У рамках крымінальнай справы дзяўчыну затрымалі ў кастрычніку 2020 года. Патрасаева віну не прызнала.

Фота Андрэя Шаўлюгі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239