Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/05/11/ru_1087042_123/
Дата раздрукоўкі: 25.07.2021 09:17
11.05.2021 14:15 Грамадства

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў заклікала вернікаў дапамагчы ў аднаўленні касцёла ў Будславе

Мінск, 11 мая. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў заклікала вернікаў дапамагчы ў аднаўленні касцёла XVII стагоддзя ў Будславе (Мінская вобласць).

11 мая біскупы прынялі зварот у сувязі з буйным пажарам у нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Адзначаецца, што ўдалося выратаваць святыя дары і абраз Маці Божай Будслаўскай, аднак сам будынак касцёла "вельмі моцна пацярпеў".

"Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўлення святыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці", — гаворыцца ў звароце.

Сродкі прапаноўваецца пералічваць на адрас рэлігійнай абшчыны "Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі" аг. Будслаў Мядзельскага раёна:

р/р BY12BAPB30153404200100000000

у ААТ "Белаграпрамбанк", г. Мінск

код банка BAPBBY2X

УНП 600195666

Паводле інфармацыі МНС, паведамленне аб задымленні ў будынку касцёла ў Будславе ў Мядзельскім раёне паступіла 11 мая ў 7.47 ад ксяндза. На момант загарання ў касцёле парафіян не было. Падраздзяленні МНС выявілі задымленне на верхніх паверхах касцёла. Пажар быў лакалізаваны ў 11.24. Лакалізацыя ўскладнялася тым, што першапачаткова гарэлі драўляныя канструкцыі ў схаваных пустотах паміж элементамі перакрыцця і пакрыцця.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239