Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/05/11/ru_1087059_123/
Дата раздрукоўкі: 25.07.2021 08:41
11.05.2021 15:27 Грамадства

У Будславе гарыць знакаміты касцёл XVII стагоддзя, абваліўся дах (абноўлена)

Мінск, 11 мая. Раніцай 11 мая ў Будславе (Мінская вобласць) загарэўся знакаміты касцёл XVII стагоддзя — нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі).

"Паведамленне пра задымленне ў будынку касцёла ў Будславе ў Мядзельскім раёне паступіла ратавальнікам у 07.47. Пра здарэнне паведаміў ксёндз. На момант загарання ў касцёле парафіян не было. Падраздзяленні МНС выявілі задымленне на верхніх паверхах касцёла. На месцы пажару працуе спецыяльная і аварыйна-ратавальная тэхніка", — паведамляе МНС.

Паводле інфармацыі каталіцкага партала catholic.by, абваліўся дах касцёла, аднак удалося вынесці ўсю рухомую маёмасць.

На месца здарэння выехалі старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і апостальскі адміністратар sede vacante ("пры вакантным пасадзе") Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. У Будслаў накіраваныя дадатковыя пажарныя разлікі з лесвіцамі вялікай даўжыні для тушэння пажараў на высокіх будынках.

Як паведамляе МНС, на месцы пажару працавалі 12 аўтацыстэрнаў, 4 аўталесвіцы, 2 аўтакаленчатыя падымальнікі, паветразапраўшчык і помпава-рукаўны аўтамабіль. У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і Мінска, работнікі пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада Мінскай вобласці.

Паводле інфармацыі МНС, у 11.24 пажар лакалізаваны.

Абнаўленне ў 15.26. На 14.45 пажарныя завяршалі тушэнне асобных ачагоў пажару і рыхтаваліся да разбору завалаў, паведамляе catholic.by. У найбліжэйшыя дні набажэнствы адновяцца ў старым касцёле санктуарыя, які не пацярпеў ад агню.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239