Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/05/11/ru_1087064_123/
Дата раздрукоўкі: 25.07.2021 10:17
11.05.2021 16:08 Грамадства

СК распачаў крымінальную справу па факце пажару ў будслаўскім касцёле

Мінск, 11 мая. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце пажару ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай (касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі).

Справа заведзеная Мядзельскім раённым аддзелам СК паводле ч. 2 арт. 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, што пацягнула па неасцярожнасці ўзнікненне пажару, які прычыніў шкоду ў буйным памеры). Для ўстанаўлення прычыны пажару прызначаная комплексная пажарна-тэхнічная экспертыза.

"Паводле дадзеных следства, раніцай 11 мая паступіла паведамленне аб узгаранні касцёла ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна. Задымленне даху заўважыла мясцовая жыхарка, якая паведаміла пра гэта касцельнаму служку. Следча-аператыўнай групай праводзіцца агляд месца здарэння з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. Працу на месцы здарэння каардынуе намеснік начальніка УСК па Мінскай вобласці Аляксандр Зямніцкі", — паведамляе ведамства.

З-за пажару, паведамленне пра які паступіла ў МНС у 7.47, у касцёла абваліўся дах. Святыню і маёмасць удалося вынесці. У 11.24 пажар быў лакалізаваны, у 15.21 — ліквідаваны. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі папрасіла вернікаў дапамагчы ў аднаўленні касцёла.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239