Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/05/11/ru_1087067_123/
Дата раздрукоўкі: 25.07.2021 09:47
11.05.2021 16:06 Грамадства

Пажар у будслаўскім касцёле ліквідаваны

Мінск, 11 мая. Пажар у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) ліквідаваны ў 15.21, паведаміла прэс-служба МНС.

З-за пажару, паведамленне пра які паступіла ў МНС 11 мая ў 7.47, у касцёла абваліўся дах. Святыню і маёмасць удалося вынесці. У 11.24 пажар быў лакалізаваны.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі папрасіла вернікаў аказаць дапамогу ў аднаўленні касцёла.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239