Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/06/01/by_media_latip_out/
Дата раздрукоўкі: 17.06.2021 12:14
01.06.2021 16:29 Відэа, Грамадства

Сцяпан Латыпаў у зале суда парэзаў сабе горла вострым прадметам

 

Абаронца мурала з "дыджэямі Перамен" Сцяпан Латыпаў прама ў зале суда парэзаў сабе горла вострым прадметам і страціў прытомнасць. Інцыдэнт здарыўся 1 чэрвеня прыкладна ў 14.40 у судзе Савецкага раёна Мінска, дзе пачаўся разгляд крымінальнай справы Латыпава.

Пасля таго як яго бацька Сяргей Латыпаў даў паказанні ў якасці сведкі, Сцяпан заявіў, што да яго прыходзілі з ГУБАЗіКа і папярэдзілі: калі ён не пагодзіцца з абвінавачваннем, то праблемы будзе мець не толькі ён, але і ўся сям'я. "Бацька, рыхтуйся", — сказаў Сцяпан Латыпаў, потым стаў на лаву ў клетцы, дастаў востры прадмет і ўсадзіў яго сабе ў горла. Пасля гэтага ён страціў прытомнасць і ўпаў.

Прысутныя — больш за дваццаць чалавек — сталі крычаць, іх вывелі з залы суда. Дзве машыны хуткай дапамогі прыбылі ў суд у 14.50. Латыпава вынеслі на насілках і панеслі да машыны. У 15.12 гэты аўтамабіль ад'ехаў ад будынка суда з уключанымі мігалкамі.

Відэа БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239