Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/06/16/ru_1091443_1091444/
Дата раздрукоўкі: 25.07.2021 09:54
16.06.2021 21:26 Палітыка, Грамадства

Байдэн: Пуцін не быў не згодны з тым, што адбылося ў Беларусі, проста ў яго іншы погляд на тое, што з гэтым рабіць

Мінск, 16 чэрвеня. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на сустрэчы са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным 16 чэрвеня ў Жэневе (Швейцарыя) падняў тэму сітуацыі ў Беларусі.

Трансляцыя была арганізавана на youtube-канале Белага дома.

На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы амерыканскі лідар сказаў, што бакі пагадзіліся ў ацэнцы таго, што адбылося, але не прыйшлі да згоды, што з гэтым рабіць.

"Я падзяліўся нашай заклапочанасцю з нагоды Беларусі. Ён не быў не згодны з тым, што адбылося, проста ў яго іншы погляд на тое, што з гэтым рабіць", — заявіў Байдэн.

Прыкладна за два тыдні да сустрэчы ў Жэневе прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Пуцін "будзе гатовы даць адпаведныя тлумачэнні" па беларускім пытанні, калі яго ўзніме амерыканскі бок. На наступны дзень прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі пацвердзіла, што Байдэн плануе сярод іншага абмеркаваць з Пуціным сітуацыю ў Беларусі.

Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі, якая прайшла раней за сустрэчу Байдэна са СМІ, Беларусь не згадваў.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239