Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2021/07/15/by_media_leps/
Дата раздрукоўкі: 25.07.2021 09:18
15.07.2021 13:21 Фота

Бясплатны канцэрт Рыгора Лепса на "Славянскім базары ў Віцебску" сабраў цэлую плошчу гледачоў

    Паглядзець Паглядзець

Увечары 14 ліпеня, яшчэ да афіцыйнага адкрыцця фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", на плошчы Перамогі, цэнтральнай і самай вялікай у горадзе, прайшоў канцэрт расійскага спевака Рыгора Лепса.

Выступленне доўжылася амаль дзве гадзіны. У асноўным сярод гледачоў была моладзь, але прыходзілі і дарослыя людзі, некаторыя з дзецьмі ў калясках.

Бясплатны канцэрт Рыгора Лепса віцебскія ўлады анансавалі 8 жніўня 2020 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Але прыхільнікі пісалі артысту ў сацсеткі з просьбай не прыязджаць. І Лепс адказаў: "Дарагія сябры, канцэрта ў Віцебску 8 жніўня не будзе". Улады тады паведамілі аб пераносе "святочнага канцэрта".

Фота Сяргея Серабро, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239